Герб Рэспублікі Беларусь
Флаг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова культуры "Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна"

Приветствуем вас на офииальном сайте ГУК "Централизованная клубная система Костюковичского района"
Версия для слабовидящих
Герб Касцюковіцкага раёна

Ільінскі кірмаш

Асноўным заняткам большасці насельніцтва Ксцюковіцкага раёна з’яўлялась земляробства. Пасля адмены прыгонага права ў 1861 годзе хутка сталі развіваццца рамёствы і промыслы па апрацоўцы скуры жывёлін, перапрацоўцы зерня ў муку, выпрацоўцы абдзірной мукі з ячменю, ганчарства, кавальства, кравецкая і шавецкая справа. Ствараюцца прадпрыемствы па распілоўцы лесу, вырабу палазоў для саней і дуг. У 1865г. створана ільнотрапальнае прадпрыемства. 

Блізкасць паштовага шляху, які звязваў Усходнюю Беларусь з Украінай, садзейнічаў развіццю таргоўлі. Ён праходзіў ад Оршы праз Горкі, Клімавічы, Касцюковічы, Бялынкавічы, Сураж. На тэрыторыі Касцюковіцкага раёна знаходзілася шмат месцаў, дзе ладзіліся кірмашы ў пэўныя перыяды году. Кірмаш у Саматэвічах традыцыйна праходзіў на Ілью каля Свята-Троіцкай царквы.

Свята-траецкая царква

На Ільінскі кірмаш збіраліся з Рослаўлю, з Бранску і нават з Кіеву таргашы: куплялі, таргавалі, забаўляліся! Для рамеснікаў была добрая магчымасць прадаць свае вырабы: бочкі, карзіны, маслабойкі, дзежкі, крышкі, гаршкі, чугуны з гліны. 

У 2016 годзе ў рамках творчага пректу «Традыцыі Касцюкоўшчыны — МАЛАДЫМ!» творчымі работнікамі Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу была праведена этнаграфічная экспедыцыя па збору матэрыялаў у старых сведкаў, мясцовых жыхароў вескі Саматэвічы, якія былі пераселены пасля Чарнобыльскай трагедыі ў аграгарадок Новыя Саматэвічы. 

А ў 2017 годзе была адрожана традыцыя праводзіць кірмаш на свята Ілья ў аграгарадку Новыя Саматэвічы. Цяпер кожны год кірмаш збірае шмат людзей, таргашоў і тых, хто проста хоча адпачыць!

Ільінскі кірмаш в проекте "Сцежкамі родных мясцін"

Фото:

Ільінскі кірмаш 2017 год 

Ільінскі кірмаш 2018 год 

Ільінскі кірмаш 2019 год 

Ільінскі кірмаш 2020 год 

Ільінскі кірмаш 2021 год 

Ільінскі кірмаш 2022 год 

Ільінскі кірмаш 2023 год 

Ільінскі кірмаш 2024 год 

Ільінскі кірмаш 2025 год