Приветствуем Вас на официальном сайте ГУК "Централизованная клубная система Костюковичского района"

Дзяржаўная ўстанова культуры

"Цэнтралізаваная клубная сістэма

Касцюковіцкага раёна"

Зварот да наведвальнікаў сайта

   

   У склад ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна» уваходзіць 15 клубных установы: раённы цэнтр культуры, моладзевы культурны Цэнтр «Юнацтва», раённы Дом рамёстваў, Новасамацявіцкі сельскі клуб вольнага часу, сельскі Дом культуры - 6, сельскі клуб - 3, сельскі клуб бібліятэка - 2. 

   Культурнае абслугоўванне маланаселеных і аддаленых пунктаў раёна ажыццяўляе аддзел нестацыянарнага абслугоўвання раённага цэнтра культуры, у зону абслугоўвання ўваходзіць 115 населеных пунктаў. Кінаабслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе аддзел па кінавідэамерапрыемствах. 

   У цэнтралізаванай клубнай сістэме арганізавана праца 92 клубнага фарміравання, у тым ліку 49 для дзяцей.10 творчых калектываў маюць найменне «народны», «узорны». 

   Задачы і функцыі ўстановы:

— захаванне і развіццё здабыткаў нацыянальнай культуры, традыцыйных форм культурнай дзейнасці і адпачынку; - развіццё аматарскай мастацкай творчасці, развіццё і падтрымка творчых індывідуальнасцей і талентаў, носьбітаў аўтэнтычнага фальклору, садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці розных груп насельніцтва, стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальна-творчага патэнцыялу і павышэнне духоўнасці чалавека;

- фарміраванне ў розных катэгорый насельніцтва ўменні і звычкі рацыянальнай, грунтоўнай, трывалай і гуманнай арганізацыі і самаарганізацыі свайго вольнага часу;

- стварэнне і распаўсюджванне кіна-, відэа-, фота-прадукцыі ў мэтах эстэтычнага, мастацкага, маральнага, інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва;

- удасканаленне форм і метадаў кінавідэаабслугоўвання насельніцтва;

- стварэнне ўмоў для забаўляльнай дзейнасці, накіраванай на адраджэнне, захаванне, развіццё і прапаганду нацыянальнай культурнай спадчыны ў галіне дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці;

— павышэнне ролі моладзі ў грамадскім і культурным жыцці раёна, стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальна-творчага патэнцыялу, удасканаленне форм і метадаў арганізацыі вольнага часу моладзі;

- арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, вывучэнне чытацкіх інтарэсаў і запатрабаванняў;

- ажыццяўленне метадычных функцый па кіраванні дзейнасцю клубных устаноў раёна, метадычная і практычная прафесійная дапамога арганізацыям і грамадзянам па пытаннях сваёй кампетэнтнасці на ўзаемавыгадных умовах;

- прадастаўленне дадатковых відаў паслуг, вызначаных пералікам дадатковых відаў паслуг. 

   Формы і метады работы ўстановы:

- выкарыстоўвае тэатральна-відовішчныя, танцавальна-забаўляльныя, выставачныя і іншыя аб'екты культурна-дасугавага прызначэння на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна; ажыццяўляе падрыхтоўку і правядзенне тэматычных, тэатральна-канцэртных, ігравых, танцавальна-забаўляльных, літаратурна-мастацкіх, рытуальна-абрадавых і іншых забаўляльных праграм;

- вядзе працу па развіцці народнай творчасці, стварае ўмовы для дзейнасці гурткоў, студый, аматарскіх калектываў па розных жанрах;

— праводзіць фестывалі, агляды, конкурсы аматарскіх калектываў Касцюковіцкага раёна, прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, аглядах, конкурсах, урачыстых мерапрыемствах;

- падтрымлівае сацыяльна-значныя творчыя ініцыятывы, дзейнасць аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах;

- стварае непрафесійныя аматарскія калектывы, аб'яднанні па ўсіх жанрах народнай творчасці, фарміруе свой даведачна-інфармацыйны фонд, распрацоўвае сцэнарна-метадычную літаратуру;

- аказвае па сацыяльна-творчых заказах і іншых дагаворах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі кансультатыўную, метадычную і арганізацыйна-творчую дапамогу ў правядзенні розных культурна-дасугавых мерапрыемстваў;

- арганізуе прадастаўленне платных паслуг насельніцтву, арганізацыям, прадпрыемствам рознымі формамі і метадамі працы;

- ажыццяўляе іншыя віды арганізацыі вольнага часу, культурна-творчай і іншай дзейнасці, якая адпавядае асноўным прынцыпам і задачам клубных устаноў.

Дырэктар ДУК "Цэнтралізаваная клубная

сістэма Касцюковіцкага раёна"

Лізавета Міхайлаўна Шаханава

Адрас: 213640, Магілёўская вобл., г. Касцюковічы, вул. Зіньковіча, 109
Тэлефон: 8 (02245) 23-847, 23-848
Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
E-mail: kost_dk@mogilev.by
© Дзяржаўная ўстанова культуры "Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна"