На Ільінскі кірмаш збіраліся з Рослаўлю, з Бранску і нават з Кіеву таргашы: куплялі, таргавалі, забаўляліся! Для рамеснікаў была добрая магчымасць прадаць свае вырабы: бочкі, карзіны, маслабойкі, дзежкі, крышкі, гаршкі, чугуны з гліны.
У 2016 годзе ў рамках творчага пректу «Традыцыі Касцюкоўшчыны — МАЛАДЫМ!» творчымі работнікамі Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу была праведена этнаграфічная экспедыцыя па збору матэрыялаў у старых сведкаў, мясцовых жыхароў вескі Саматэвічы, якія былі пераселены пасля Чарнобыльскай трагедыі ў аграгарадок Новыя Саматэвічы.
А ў 2017 годзе была адрожана традыцыя праводзіць кірмаш на свята Ілья ў аграгарадку Новыя Саматэвічы. Цяпер кожны год кірмаш збірае шмат людзей, таргашоў і тых, хто проста хоча адпачыць!