Ільінскі кірмаш родам з Саматэвічаў і яму амаль двесці год. З даўніх часоў у населеных пунктах Саматэвічы і Бялынкавічы ладзілісь штогод кірмашы на Іллю, на якіх прадавалі і куплялі неабходныя прадметы для хатняй гаспадаркі і жывёліну.
На Ільінскі кірмаш збіраліся з Рослаўлю, з Бранску і нават з Кіеву таргашы: куплялі, таргавалі, забаўляліся! Для рамеснікаў была добрая магчымасць прадаць свае вырабы: бочкі, карзіны, маслабойкі, дзежкі, крышкі, гаршкі, чугуны з гліны.